Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Ветка. Другі этап акцыі ва ўстановах адукацыі!

Дата: 14 февраля 2018 в 19:54
301 просмотр

З 12 лютага стартаваў другі этап рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!». 16 лютага работнікі Веткаўскага раённага падраздзялення МНС наведалі дзяржаўныя ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г. Веткі імя А.А. Грамыка» і «Гімназія горада Веткі».

Пачаткам сустрэчы стала размова, у ходзе якой дзецям распавялі пра небяспекі, якія могуць паўстаць пры неасцярожным абыходжанні з агнём, аб тым, як правільна карыстацца электрапрыборамі, дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару, выкарыстоўваць першасныя сродкі пажаратушэння, аб мабільным дадатку МНС Беларусі «Дапамога побач».

Працягам мерапрыемства стала віктарына «Дзе логіка?», пытанні якой выбудаваныя ў такім парадку, што іх можна звязаць і пераходзіць да наступнага. У завяршэнне быў прадэманстраваны відэафільм «Дзеянні ў выпадку пажару». Усім прысутным была раздадзена наглядна-выяўленчая прадукцыя.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.